Акулёнак Акадэмік пераехаў у мабільны музей акіянаграфіі

24 мая 2019

Выстава часова размясцілася каля будынка былога мінскага аэрапорта. Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў музей будзе перамяшчацца па сталіцы. Дзіця акулы-кошкі нарадзілася паўгода таму. Мабільны музей працаваў у той час ля Акадэміі навук, таму ў драпежніка такое імя. Асноўны рацыён Акадэміка - каралеўскія крэветкі. Яго кормяць раз на 2-3 дні. Да пераезду рыхтуецца і краб Пятровіч, які прадказваў вынікі мінскага чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Для насельнікаў музея падрыхтавана 700 літраў марской вады. Мабільная экспазіцыя пасля Еўрапейскіх гульняў адправіцца ў Оршу і Віцебск.