Актуальныя пытанні разгледжаны сёння ў аблвыканкаме

19 июля 2017

Большая даступнасць мясцовых ўлад, ўдумліва, з разуменнем і аператыўна рэагаваць на праблемы людзей. Такую задачу перад кіраўнікамі ўсіх раёнаў паставіў сёння губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка. На пасяджэнні аблвыканкама абмяркоўвалі рэалізацыю Дырэктывы Прэзідэнта нумар два. Важны акцэнт - на павышэнні якасці жыцця. Сярод самых надзённых пытанняў - узровень камунальных паслуг, стан дарог, зямельныя адносіны і працаўладкаванне.

Запатрабаванымі застаюцца і прамыя тэлефонныя лініі. Кожны дзень ў аблвыканкам паступае каля 25 зваротаў. Эфектыўныя ў вырашэнні пытанняў і выязныя прыёмы грамадзян.