Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету абмяркоўваюць больш як 100 навукоўцаў і аспірантаў

3 августа 2015

Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету ў Гомельскім раёне абмяркоўваюць больш як 100 навукоўцаў і аспірантаў. Тут адкрылася міжнародная школа-канферэнцыя. Сярод гасцей - прадстаўнікі Швейцарыі, Італіі, чакаюцца ўдзельнікі з Германіі і Вялікабрытаніі. У найбліжэйшыя два тыдні фізікі абмяркуюць тэхналогіі эксперыментаў на дзеючых і планаваных паскаральніках, а таксама новыя даныя з Вялікага адроннага калайдара.

Першы такі навукова-адукацыйны форум правялі ў Гомельскай вобласці яшчэ ў 1971 годзе.