Актуальныя падыходы ў псіхатэрапіі абмеркавалі на форуме ў Мінску

5 октября 2018

Самыя актуальныя падыходы ў псіхатэрапіі абмеркавалі сёння ў Мінску вядучыя псіхолагі з пяці краін. Спецыялісты з Расіі, Украіны, Казахстана падрыхтавалі каля паўсотні дакладаў, каб падзяліцца сваім вопытам з калегамі і студэнтамі Інстытута псіхалогіі БДПУ. Акрамя лекцый, усіх удзельнікаў чакаюць майстар-класы ў фармаце тэрапеўтычных груп, дзе псіхолагі-пачаткоўцы змогуць пагутарыць з вопытнымі спецыялістамі.

Дзмітрый Дзякаў, дырэктар Інстытута псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка: "Мы будзем абмяркоўваць кірункі найболей эфектыўнага аказання псіхалагічнай дапамогі ў рамках кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі, асаблівасці працы спецыялістаў у гэтай галіне з рознымі псіхічнымі расстройствамі, псіхалагічнымі праблемамі, шляхі развіцця тэрапіі ў цэлым і ў Рэспубліцы Беларусь".

Якаў Качаткоў, дырэктар Цэнтра кагнітыўнай тэрапіі (Расія): "Я бачу, што зараз у Беларусь пранікаюць сучасныя метады тэрапіі, я думаю, мы, у прыватнасці, я і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дапаможам развіццю гэтага кірунку ў Беларусі".

Канферэнцыя будзе доўжыцца да канца тыдня. Заўтра з дзесяці раніцы працягнуцца лекцыі і дыскусіі. Можна зарэгістравацца і стаць удзельнікам.