"Актуальнае інтэрв'ю" з Уладзімірам Шантаровічам глядзіце сёння на "Беларусь 1"

12 мая 2016

Ён разабраў сваіх спартсменаў на малекулы і ведае пра іх усё. Самы паспяховы беларускі трэнер Уладзімір Шантаровіч выступае за комплексны навуковы падыход да спорту, але не стамляецца паўтараць: фактар поспеху - самакатаванне. Яго каманда 12 гадоў запар прывозіць медалі з усіх чэмпіянатаў. Чаму Шантаровіч не з'ехаў працаваць за мяжу і колькі ўрокаў фізкультуры неабходна сёння дзецям? "Актуальнае інтэрв'ю" з Уладзімірам Шантаровічам у чаканні Алімпійскіх гульняў у Рыа. Сёння пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".