Яго працы знаходзяцца ў дамах Сафі Ларэн, П'ера Кардэна, Алена Дэлона, Мадонны, Леанарда Дзі Капрыа і іншых сусветна вядомых селебрыці.
Майстар эпатажных палотнаў, якога купляюць за дзясяткі тысяч долараў у музейныя і прыватныя калекцыі па ўсім свеце. Рэкардсмен Кнігі Гінеса як стваральнік аўтарскага кірунку ў выяўленчым мастацтве Dream Vision. Герой "Актуальнага інтэрв'ю" - самы вядомы расійскі мастак сучаснасці - Нікас Сафронаў, з якім мы пагаварылі аб мастацтве, пазашлюбных дзецях і ідэале жанчыны напярэдадні 8 сакавіка. Глядзіце сёння пасля "Панарамы".













