"Актуальнае інтэрв'ю" з Макісам Асімакопуласам у 21:50 на "Беларусь 1"

4 апреля 2018

Да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску застаецца менш як 15 месяцаў. Зусім нядаўна наша сталіца прымала дэлегатаў 20 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін Старога Свету і прадстаўнікоў Еўрапейскага алімпійскага камітэта. Падчас візіту госці наведалі спартыўныя аб'екты і ацанілі гатоўнасць горада да маштабнага форуму. Ці засталіся задаволеныя міжнародныя функцыянеры? Якую ацэнку далі галоўнай пляцоўцы Гульняў - стадыёну "Дынама". Аб рэнтабельнасці рэкламы і інвестыцый. Спартыўны кансультант ЕАК Макіс Асімакопулас у "Актуальным інтэрв'ю" на "Беларусь 1". Глядзіце сёння вечарам пасля "Панарамы".