"Актуальнае інтэрв'ю" з Кацярынай Лісянковай глядзіце сёння

28 октября 2015

Да 2030 года пенсіянеры складуць каля паловы насельніцтва Беларусі - лічаць брытанскія эксперты. Як гарантаваць ім годны ўзровень жыцця? Чаму пенсійную сістэму Беларусі лічаць адной з самых шчодрых, але гавораць аб дыскрымінацыі жанчын на рынку працы? Як забяспечыць сябе ў старасці - мы спыталіся ў Кацярыны Лісянковай, эксперта з Лондана, з 8-гадовым вопытам макраэканамічнага мадэліравання. Галоўная яе парада - задумайцеся аб яшчэ адным дзіцяці. 

Не прапусціце. "Актуальнае інтэрв'ю" сёння пасля "Панарамы".