Актуальнае інтэрв'ю з эканамічным саветнікам пасольства Францыі ў Беларусі Мішэлем Канціні

11 сентября 2013
Ён, калі быў яшчэ партнёрам у французскай кампаніі, вырашыўся і настаяў на закрыцці ўсіх міжнародных філіялаў фірмы. А цэнтральную вытворчасць засяродзіў у Беларусі. За 2 гады яго адважны крок павялічыў прыбытак на некалькі разоў, а беларускі філіял стаў незалежным ад французскай штаб-кватэры. Ён сур'ёзна сцвярджае, што, з пункта погляду фінансавай атмасферы, для замежнага інвестара няма ніякай розніцы, весці справы ў Беларусі або ў Еўропе. Сёння гэта паспяховы бізнесмен, які ў Беларусі знайшоў не толькі ўласную справу, але і каханую жанчыну. Актуальнае інтэрв'ю з уладальнікам французскай кампаніі і з эканамічным саветнікам пасольства Францыі ў Беларусі Мішэлем Канціні глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.