"Актуальнае інтэрв'ю". Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі Ігар Назарук

16 мая 2018

Беларуска-армянскія адносіны перажываюць рэнесанс.  Імпульс для дыялогу на ўсіх узроўнях залажыла цёплая і сяброўская сустрэча ў Сочы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з нядаўна абраным прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. У эканоміцы назіраецца рэзкая інтэнсіфікацыя актыўнасці ў двухбаковым фармаце і на базе Еўразійскага эканамічнага саюза. Летась дасягнуты рэкордны тавараабарот - амаль 43 мільёны долараў. Гэта добры паказчык для дзвюх невялікіх рэспублік, якія не маюць агульнай мяжы. Але і такую планку можна перасягнуць. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў пасол Беларусі ў Арменіі Ігар Назарук.

Ігар Назарук, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арменіі:

"Мы зараз назіраем рэнесанс, рэзкі ўсплёск актыўнасці дзелавых колаў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады ва ўзаемадзеянні з Рэспублікай Беларусь. Гэты працэс набірае абароты. Па выніках 2017 мы дасягнулі рэкорднага за ўсе гады тавараабароту - 42 мільёны 700 тысяч долараў. Гэта вельмі добры вынік, але я не хацеў бы спыняцца на дасягнутым".

Што стане новым лакаматывам гандлю і інвестыцый. Які эфект даў эканоміцы еўразійскі праект? І які ўнёсак у адносіны краін і народаў робіць армянская дыяспара. Глядзіце вечарам "Актуальнае інтэрв'ю" на "Беларусь 1".