"Актуальнае інтэрв'ю" з Таняй дэ Бурбон Пармской глядзіце сёння вечарам

27 декабря 2017

Сярод яе дызайнерскіх работ сувенірная запальніца для "Эс-Тэ Дзюпэ", што ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая дарагая ў свеце.

Таня дэ Бурбон Пармская. Сярод яе знакамітых продкаў Генрых IV і Людовік XIV. А журналістам Агенцтва тэленавін яна расказала пра падарожжы па Беларусі, таленавітых дзяцей і рэальны бізнес. Глядзіце "Актуальнае інтэрв'ю"https://www.tvr.by/events/proekty-atn/aktualnoe-intervyu/ сёння пасля "Панарамы".