Міністры замежных спраў Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей напярэдадні ў тэлефоннай размове абмеркавалі актуальны парадак дня расійска-беларускіх узаемаадносін. Разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння на пляцоўках ключавых міжнародных арганізацый, у першую чаргу ААН і АБСЕ. Дарэчы, у лістападзе запланавана сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Расіі і Беларусі ў Мінску.













