Акцыю "Тыдзень лесу" падтрымала міліцэйскае ведамства

6 апреля 2017

Штогадовую добраахвотную акцыю "Тыдзень лесу", якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, сёлета падтрымала і міліцэйскае ведамства. Міхаіл Амельяновіч і Ігар Шуневіч правялі гэты дзень у Смалевіцкім раёне - там, дзе стыхія ў 2016-м знішчыла вялікую частку лесу. Тады праваахоўнікі дапамагалі ўхіляць наступствы ўрагану, зараз уносяць свой уклад у прымнажэнне прыроднага багацця. Адзначу, што 10-я, юбілейная, кампанія прысвечаная аднаўленню беларускіх лясоў. Кіраўнікі двух ведамстваў высадзілі зусім яшчэ маладыя дубы і клёны.