Кіраўнік ведамства Юрый Сянько наведаў выхаванцаў Лагойскага сацыяльнага прытулка. Падарункі, віншаванні і карагод вакол ёлкі - навагодні настрой забяспечылі перапранутыя ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі супрацоўнікі камітэта. Сёння ў сацпрытулку 13 дзяцей. Усе яны з неўладкаваных сем'яў. У сваю чаргу зімовай казкай аддзячылі гасцей і малышы. Яны падрыхтавалі паказ, у якім атрымалася паўдзельнічаць усім, хто прыйшоў на свята.
Асобную падзяку выказалі дзеці і педагогі кінолагам мытнага ведамства. Паказальныя выступленні службовых сабак прайшлі на біс. Пасля гэтага адбылася фотасесія з чатырохногімі памочнікамі вартавых парадку.













