Акцыя "Здароўе жанчыны - здароўе нацыі" прайшла ў Хойніках

29 апреля 2017

Надаваць больш увагі свайму здароўю і дабрабыту - такі лейтматыў рэспубліканскай акцыі "Здароўе жанчыны - здароўе нацыі". Прайшла яна ў Хойніках па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын і Міністэрства аховы здароўя. Для дыягностыкі і кансультацый у райцэнтр прыехалі спецыялісты - аталарынголаг, афтальмолаг, мамолаг і эндакрынолаг. Яны адказалі на пытанні, што датычацца жаночага здароўя. У выпадку неабходнасці медыкі запрашалі жанчын у сталіцу для праходжання лячэння. Пакуль урачы кансультавалі жыхарак Хойніцкага раёна, актывісты Беларускага саюза жанчын правялі прыём грамадзян.

Людміла Макарына-Кібак, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня клуба жанчын-медыкаў Беларусі:

"Ёсць пацыенты больш складаных катэгорый, якія маюць патрэбу ў тым, каб іх пракансультавалі ўрачы больш высокага ўзроўню. Таму прыехалі ўсе ўрачы рэспубліканскага 4-га ўзроўню, і мы можам аказаць дапамогу нашым пацыентам і калегам у кансультаванні".

Таксама госці пабывалі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры і цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання ў Хойніках. Выхаванцам уручылі падарункі - бытавую тэхніку і ласункі.