Акцыя "Адновім лес разам" стартуе ў Мінскай вобласці

7 октября 2016

Сёння на лесасекі цэнтральнага рэгіёна выйшлі студэнты і супрацоўнікі лясгасаў розных абласцей Беларусі. Заўтра да акцыі далучацца валанцёры. Усяго за месяц плануецца высадзіць маладыя хвоі і елкі на тэрыторыі 4 тысячы гектараў. Поўнасцю аднавіць лясы пасля летняй непагадзі плануецца ужо будучай вясной. Удзел у высадцы маладых дрэў прыняла і наша здымачная група.

Расказвае Ян Пашкевіч: На гэтай лесасецы ў Чэрвеньскім раёне буралом прыбраны. Ад былога хвойнага лесу засталіся толькі галінкі дрэў - менавіта яны стануць удабрэннем для маладых сеянцаў. Высаджваць хвойнікі пачалі ўжо сёння.

Брыгаду хуткай лясной дапамогі з Гомельскай вобласці ўзначальвае сам дырэктар мясцовага лясгаса Ігар Дзягцярык. На працягу амаль трох месяцаў больш за сотню лесарубаў расчышчаюць 42 гектары зруйнаванай тэрыторыі ў лясах Чэрвеньскага раёна. Сёння каманда спецыялістаў прыступіла да пасадкі новага маладога лесу, чым дала старт акцыі "Адновім лясы разам" .

Побач лясная пасяўная распачалася і ў студэнтаў беларускага Дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. На практычныя заняткі ў фармаце open-air навучэнцы малодшых і старэйшых курсаў прыязджаюць у Чэрвеньскі раён ужо другі тыдзень запар.

Толькі ў Чэрвеньскім раёне падчас зялёнай акцыі плануюць аднавіць больш за дзве тысячы гектараў лесу.

Зараз я трымаю ў руцэ не галінку - гэта маленькая хвоя. Ёй усяго каля года, менавіта ў гэтым узросце расліну ужо можна саджаць у глебу. Каб вырасціць вось такое магутнае дрэва маладой хвоі, спатрэбіцца каля 80 гадоў.

Усяго ж у Мінскай вобласці ураганам скасіла каля 11 тысяч гектараў лесу. Трэць з іх лясныя гаспадаркі паспеюць аднавіць да зімы - з дапамогай валанцёраў. На астатняй тэрыторыі высадзяць новы лес вясной.