Акцыя У імя жыцця на зямлі прайшла сёння

23 апреля 2014

Апошнія дні красавіка ў Беларусі па традыцыі - час памяці аб страшных чарнобыльскіх падзеях. У імя жыцця на зямлі - сёння ў аграгарадку Вішнёўка прайшла традыцыйная акцыя - высадзілі 2 сотні дрэў. 10 гадоў таму на месцы цяперашняга парку была пустка. Тады першыя бярозы тут пасадзілі дзеці з 28 раёнаў, пацярпелых ад аварыі на атамнай станцыі, разам з беларускімі музыкантамі. Зараз кожны год у гаі высаджваюць новыя дрэвы.


Сённяшняя акцыя - адзін з праектаў міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця. З 2 сакавіка гэты шлях прайшоў праз 28 раёнаў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей, а таксама ў чатырох раёнах Расіі. Фінал праекта - гала-канцэрт - пройдзе заўтра ў пасёлку Івянец.