Акцыя Увага - дзеці!

26 мая 2014

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі на дарогах, паблізу дзіцячых устаноў, пры праездзе пешаходных пераходаў і ў дварах. Прычым у светлы час сутак перамяшчацца неабходна з уключаным блізкім святлом фар.
Традыцыйна мерапрыемства праходзіць напярэдадні летніх канікул. Час правядзення звязаны з адпачынкам дзяцей ў вёсках і аздараўленчых лагерах. Менавіта ў гэты час адбываецца найбольшая колькасць ДТЗ з удзелам школьнікаў. Закончыцца акцыя 6 чэрвеня.