Акцыя ў падтрымку медыцынскіх работнікаў ад "Добрай ранiцы, Беларусь!"

9 апреля 2020
Кожны з нас можа выказаць сваю падзяку і словы падтрымкі медыцынскім работнікам, якія ратуюць здароўе і жыцці беларусаў. Сёння праграма "Добрай ранiцы, Беларусь!" запускае акцыю. Каб падбадзёрыць дактароў, сярэдні медыцынскі персанал, вадзіцеляў машын хуткай дапамогі,  санітараў, трэба зрабіць пост з хештэгам #дзякуйдоктар. Пішыце цёплыя словы, вершы, песні, здымайце гэта і публікуйце ў "Фэйсбуку", "Інстаграме" і "УКантакце". Самыя цікавыя, творчыя і шчырыя падзякі будуць паказаныя ў прамым эфіры ранішняй праграмы на "Беларусь 1". 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя