Акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі" аб'яднала сёння ў Мінску больш за 150 чалавек

13 июня 2016

Дыялог пакаленняў аб будучыні краіны. Акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі" аб'яднала сёння ў Мінску больш за 150 чалавек. Гэта навукоўцы, бізнесмены, прадстаўнікі ўлады і юныя беларусы, якім ужо заўтра трэба будзе будаваць нашу агульную будучыню.

Тут яны маглі задаць любыя пытанні і, што важна, атрымаць на іх адказы. А пыталі аб развіцці малога і сярэдняга бізнесу, адукацыі і нават стратэгіі развіцця прамысловасці. Па сутнасці, гэта рэпетыцыя 5-га Усебеларускага народнага сходу ў міні-фармаце, бо многія з удзельнікаў дыялогу пакаленняў - дэлегаты глабальнага абмеркавання жыцця нашай краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Валерый Барадзеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Тое, як мы будзем жыць праз 5-10 гадоў, залежыць ад таго, як мы будзем працаваць, як мы зможам змяніць свой светапогляд, як мы зможам прыстасавацца да сусветнай высокаканкурэнтнай сітуацыі, якая вельмі хутка развіваецца. І мне здаецца, што маладыя людзі да гэтага гатовыя, большасць разумее, што будучыня залежыць ад пазіцыі кожнага чалавека, ад яго актыўнасці і магчымасцяў".

Юрый Чачукевіч, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ: "Сёння маладыя людзі гатовыя рызыкаваць. Гэта вельмі важна для нас, таму што нам патрэбны новыя вытворчасці, нам трэба развіццё малога і сярэдняга бізнесу, нам неабходна знаходзіць нейкія нішы, у тым ліку 5-га і 6-га тэхналагічных укладаў. Вось тут маладыя людзі цалкам могуць аказаць сваю дапамогу ў развіцці эканомікі нашай краіны".

Дыялог пакаленняў пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі напярэдадні 5-га Ўсебеларускага народнага сходу.