Акцыя "Шануй сваё здароўе" праходзіць у сталіцы

27 февраля 2020
Медыкі сочаць за здароўем работнікаў буйных прадпрыемстваў і прапануюць прайсці абследаванне прама на працоўным месцы. Тут жа можна атрымаць кансультацыю тэрапеўта, вымераць рост, вагу, артэрыяльны ціск, а таксама праверыць узровень цукру і зрабіць кардыяграму. Акцыя на сталічных прадпрыемствах мае некалькі этапаў. Спецыялісты паспелі правесці прафілактыку неінфекцыйных захворванняў.  Пасля ў праграме - лекцыі и семінары на тэму здаровага ладу жыцця.