Акцыя Стоп-спайс стартавала па ўсёй краіне

27 марта 2014

Галоўная яе мэта - прыцягнуць увагу да праблемы распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў сярод моладзі. 75 працэнтаў з усіх выяўленых сёлета злачынстваў па лініі наркакантролю - гэта збыт або захоўванне курыцельных сумесяў. Зараз у школах праводзяцца прафілактычныя трэнінгі, сустрэчы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і нарколагамі. Усе магчымыя намаганні прыкладаюцца для таго, каб прадухіліць выпадкі перадазіроўкі і як вынік - суіцыдаў. Кожны месяц з'яўляюцца новыя псіхатропныя рэчывы, не ўнесеныя ў спіс забароненых, таму ўведзена паняцце аналаг наркатычных сродкаў, што дазволіць забараняць ужыванне і захоўванне новых, больш таксічных відаў наркотыкаў.