Пешаходныя пераходы, што не рэгулююцца святлафорамі, сёння трапілі пад пільную ўвагу супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Парушальнікі правіл дарожнага руху падчас прафілактычнай акцыі атрымалі не толькі папярэджанні. Але флікеры і памяткі, каб у далейшым правільна карыстацца зебрай. Дарэчы, свежапафарбаваная разметка з’явілася сёння на вуліцах Казінца, Нёманскай, Русіянава, Сапегі і Любімава.














