Больш за 150 кілаграмаў канцылярскіх тавараў ужо атрымалася сабраць падчас дабрачыннай акцыі Збяром партфель першакласніку. Гэта паведамілі ў сталічным камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Запаветныя партфелі з усім неабходным для вучобы атрымаюць 350 маленькіх школьнікаў. Гэта дзеці з шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем'яў. Уручэнне падарункаў да першага навучальнага года пройдзе ўжо 22 жніўня ў кінатэатры Піянер.
Узяць удзел у акцыі можа любы ахвотнік. Пункты збору арганізаваныя ў шасці буйных сталічных універмагах: ЦУМе, ГУМе, Гандлёвым доме На Нямізе, ГД Кірмаш і Беларусь.














