Акцыя "Шчыры абед", прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі, падоўжыцца да канца ліпеня

8 мая 2020
Сталічны рэстаран  штодня гатуе гарачыя абеды  для 35 пацярпелых ад вайны самотных пажылых людзей, а таксама  былых вязняў канцлагераў. У рамках праграмы "Шчыры абед", арганізатарам якой стаў сталічны адукацыйны цэнтр, рэстаранныя пачастункі дастаўляюць пажылым людзям тройчы на тыдзень. Акцыя, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі, стартавала ў пачатку мая і падоўжыцца да канца ліпеня. Сёння акрамя абедаў пажылыя людзі атрымліваюць і віншаванні. 
Адзначым, што дастаўку здзяйсняюць бескантактавым спосабам, выконваючы ўсе неабходныя меры бяспекі.