Акцыя "Птушкі ля кармушкі" пройдзе ў выхадныя

18 января 2019

"Птушкі ля кармушкі" - акцыя пад такой назвай пройдзе ў выхадныя. Далучыцца да яе можа кожны. Трэба запрасіць крылатых гасцей да сваёй кармушкі і на працягу адной гадзіны падлічыць іх колькасць і віды. Затым сабраныя звесткі перадаць спецыялістам аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Чым больш разнастайным будзе пачастунак, тым больш крылатых збяруцца ў адным месцы.

Летась амаль 2 000 удзельнікаў пачаставалі больш за 8 000 птушак. Самымі частымі гасцямі кармушак былі вялікая сініца, дамавыя і палявыя вераб'і.