Акцыя "Прафсаюзы - дзецям" у Цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў у Гродне

31 мая 2018

У Гродне напярэдадні Дня абароны дзяцей прафсаюзныя актывісты з падарункамі прыехалі ў Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў. Веласіпеды, самакаты, ласункі і тэатралізаваны паказ для юных выхаванцаў. За год тут праходзяць лячэнне каля тысячы дзяцей ад 3 месяцаў і да 18 гадоў. Аказваюць і псіхалагічную падтрымку. Дапамагаюць сацыяльна адаптавацца дзецям з затрымкай у развіцці.

Мерапрыемства прайшло ў рамках маштабнай дабрачыннай акцыі "Прафсаюзы - дзецям".