Акцыя "Прафсаюзы - дзецям" праходзіць у Гродзенскай вобласці

3 августа 2018

Рэспубліканская акцыя "Прафсаюзы - дзецям" да новага навучальнага года праходзіць у Гродзенскай вобласці. Асаблівая ўвага будучым першакласнікам, а таксама дзецям-сіротам, дзецям са шматдзетных, маламаёмных і прыёмных сем’яў. Прафкамы дапамагаюць купіць канцылярскія тавары. Матэрыяльную падтрымку атрымаюць падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя прытулкі і дамы сямейнага тыпу. Дабрачынны марафон у раёне стартаваў у дзіцячым садзе аграгарадка Свіслач. Яго выхаванцы атрымалі новыя развівальныя цацкі.

Рамуальд Юроўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў: "Тут дзеці тых жа механізатараў, якія занятыя на ўборцы, жывёлагадоўцаў, паляводаў, самых розных прафесій. І не толькі з гэтага населенага пункта, але і з усёй акругі. Таму мы прыехалі таксама ўручыць гэтыя падарункі і паглядзець, у якіх умовах знаходзяцца дзеці".

Памер фінансавай падтрымкі, якую падаюць прафсаюзы, з года ў год расце. Так, летась на гэтыя мэты накіравана больш за тры мільёны рублёў.