Акцыя Партфель першакласніка пачалася сёння ў Мінску

21 июля 2014
Дзяцей ў школу збіраем разам. Дабрачынная акцыя Партфель першакласніка пачалася сёння ў Мінску. Наведвальнікі магазінаў змогуць набыць школьныя тавары для будучых вучняў са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Пункты збору будуць працаваць ва ўсіх буйных універмагах. Акцыя працягнецца да 25 жніўня. А потым ў кінатэатры Піянер ва ўрачыстай абстаноўцы дзеці атрымаюць сабраныя партфелі.