Акцыя Пешаход стартуе сёння на дарогах Мінскай вобласці

22 ноября 2013

На працягу пяці дзён нарады ДПС будуць патруляваць пешаходныя пераходы, а парушальнікам раздаваць святлоадбівальныя элементы.


Алег Цюрын, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды упраўлення ДАІ ГУВД Мінскага аблвыканкама: На жаль, вельмі шмат яшчэ пешаходаў, якія не выконваюць правілы пазначэння сябе. Таму ДАІ Мінскай вобласці прыняла рашэнне аб арганізацыі правядзення акцыі Пешаход.


Услед за сталіцай цэнтр бяспекі дарожнага руху адкрылі ў Салігорску. Такім чынам ініцыятары праекта плануюць знізіць колькасць дарожных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пешаходаў. Школьнікаў навучаць правілам дарожнага руху, а ў перспектыве на базе цэнтра плануецца арганізаваць здачу тэстаў на атрыманне правоў матацыклістам.