Акцыя "Пешаход" стартавала ў Мінску

8 февраля 2023

Пераходзіць дарогу толькі ў вызначаным месцы і выключна на зялёнае святло. Пешаходы на асаблівым кантролі Дзяржаўтаінспекцыі Мінска, сёння стартавала прафілактычная акцыя. 

За ўдзельнікамі дарожнага руху будуць сачыць на аварыйна небяспечных участках дарог, таксама інспектары ўзмоцняць дзяжурства ў месцах найбольшай актыўнасці пешаходаў.  Нагадаюць аб бяспечным перамяшчэнні ў цёмны час сутак і абавязковым выкарыстанні святлоадбівальных элементаў.

Інспектары ДАІ нагадваюць  бацькам: менавіта дзеці ў асаблівай зоне рызыкі, і ім як мага часцей варта нагадваць правілы дарожнага руху. З непаўналетнімі ўрокі бяспекі правядуць і ў школах.