Акцыя "Ад сэрца да сэрца" адбылася ў беларускай сталіцы

3 декабря 2019
Для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развівальнага  навучання  і рэабілітацыі Заводскага раёна сталіцы  адбылася акцыя  "Ад сэрца да сэрца". Мерапрыемства адбылося ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. У праграме  святочны канцэрт, гульні з роставымі лялькамі і клоўнамі. Таксама падчас свята працавала выстава дзіцячых малюнкаў.

Але на гэтым святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня інваліда, не завяршаюцца. На працягу тыдня ў розных установах сталіцы  запланаваны  канцэртныя праграмы, круглыя сталы і майстар-класы.