Добрыя справы ў Год гістарычнай памяці. Акцыя "Тыдзень лесу" стартавала ў Беларусі. Валанцёры па ўсёй краіне высадзяць звыш 17 мільёнаў дрэў. Лесааднаўленчыя работы арганізуюць больш чым на 2 тысячах аб'ектаў. Таксама лясгасы плануюць адрэстаўраваць каля сотні месцаў масавага адпачынку і стварыць дзясяткі памятных алей. Не абыдзецца і без навядзення парадку ў лясным фондзе. У студзені, лютым і сакавіку надвор'е выклікала бураломы ў некаторых абласцях краіны.
Штогод беларускія лесаводы высаджваюць да 40 тысяч гектараў лесу.
Акцыя "Тыдзень лесу" стартавала ў Беларусі
9 апреля 2022













