Акцыя "Тыдзень лесу" пачнецца 28 сакавіка

27 марта 2020
У Мінскай вобласці заўтра стартуе маштабная рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу". Сёлета масавая высадка дрэў пройдзе крыху раней, чым звычайна,  з-за цёплай вясны. З суботы, 28  сакавіка,  і па 4 красавіка маладыя дрэвы (сосны, елі, дубы, бярозы)  будуць высаджваць на ўчастках, пашкоджаных караедам, і пасля санітарных высечак. Міністэрства лясной гаспадаркі запрашае ўсіх і сёлета паўдзельнічаць у пасадцы дрэў.

Для гэтага дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас. Усе, хто жадае, будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам і інвентаром.

У гэтым годзе акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе трынаццаты раз. Яна прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.