Акцыя "Нашы дзеці" ў Ждановіцкім дзіцячым доме

23 декабря 2016

І зноў вяртаемся да святочных навін.  Гэтай раніцай  дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" прыйшла і ў Ждановіцкі дзіцячы дом.

Сюды павіншаваць дзяцей і паглядзець ранішнік  прыехалі прадстаўнікі камітэта Дзяржкантролю на чале са старшынёй Леанідам Анфімавым. Для ведамства ўдзел у свяце стаў добрай традыцыяй. Ужо некалькі гадоў прадстаўнікі Дзяржкантролю вядуць шэфства над домам-інтэрнатам і дораць яго маленькім жыхарам шматлікія падарункі.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта  дзяржкантролю Беларусі: "Калі прыязджаеш і бачыш вось гэтыя шчырыя ўсмешкі і шчырае стаўленне дзетак да цябе, то забываеш аб тым, што ты нейкая службовая асоба. І першым чынам зносіны ідуць ні ад чыноўніка, ні ад дзяржаўнага службоўца або ад дзяржаўнага чалавека, а проста як ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які і бацькам з'яўляецца, і дзядулям. Тыя пачуцці, якія я адчуваю да сваіх дзяцей, я жадаю перанесці на тыя адносіны, якія ў мяне склаліся - добрыя адносіны з гэтымі дзеткамі, з гэтага дома-інтэрната".