Акцыя "Нашы дзеці" зазірнула сёння ў госці і да выхаванцаў Дзівінскага дзіцячага дома. Там пражываюць 29 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Самаму малодшаму выхаванцу ўсяго 3 гады. Дзецям арганізавалі вясёлы паказ з гульнямі, песнямі, і, вядома, Дзедам Марозам і Снягуркай. Навагоднюю ўрачыстасць хлопчыкам і дзяўчынкам падарыла сям'я Дзмітрыя Лукашэнкі. Свята атрымалася па-хатняму ўтульнае. Дзяўчынкі з бацькамі вадзілі карагоды з выхаванцамі дома, удзельнічалі ў конкурсах і распавялі пра свае навагоднія традыцыі.
Кожны выхаванец атрымаў салодкі падарунак. А яшчэ госці зрабілі сюрпрыз для малышоў. У дзіцячым доме нядаўна адкрылася малодшая дашкольная група. Для яе прывезлі развівальныя цацкі. Выхаванцы ўручылі сям'і падарункі ў адказ: ёлачныя ўпрыгажэнні, якія зрабілі сваімі рукамі.
Акцыя "Нашы дзеці" ў Дзівінскім дзіцячым доме
27 декабря 2019













