Акцыя Нашы дзеці праходзіла ў Кобрыне

21 декабря 2013
Навагоднія віншаванні і падарункі прымалі 60 выхаванцаў мясцовага дзіцячага дома. Гэтым малым напярэдадні галоўнага сямейнага свята ўвага трэба ў першую чаргу, і госці паспрабавалі зрабіць сустрэчу па-сапраўднаму цёплай.


Дарэчы, гасцей таксама не пакінулі без падарункаў. Для іх - спецыяльнае навагодняе прадстаўленне.