Акцыя Нашы дзеці працягваецца ў Беларусі

30 декабря 2013

Падарунак выхаванцам Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната зрабіў інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Салодкія пачастунак і садовы інвентар. Такія акцыі ўжо сталі традыцыяй, віншуюць тут хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі ў пярэдадзень навагодніх святаў, але і на працягу ўсяго года. За пяць гадоў такога сяброўства ў дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, з'явіліся новыя камп'ютары, плазменныя тэлевізары і нават сельгастэхніка.


Сёння ў Рудзенскай школе-інтэрнаце навучаецца каля 160 дзяцей. За 12 гадоў вучобы дзеці атрымліваюць не толькі атэстаты аб сярэдняй адукацыі, але і прафесію. Рыхтуюць тут будучых слесараў, жывёлагадоўцаў і садоўнікаў.