Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца

17 декабря 2015

Сёння падарункі напярэдадні навагодніх свят прымалі выхаванцы Бялыніцкай дапаможнай школы. Дзеці тут акружаны клопатам і ўвагай. Для гасцей яны падрыхтавалі тэатралізаваны паказ. Не абышлося без галоўных герояў свята - Дзеда Мароза і Снягуркі. Кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак. Аказалі падтрымку спонсары і самой школе.

Акцыя "Нашы дзеці" праходзіць па ўсёй краіне. Не адно дзіця не застанецца без навагодніх падарункаў і клопату з боку дарослых, абяцаюць удзельнікі акцыі.