Акцыя "Нашы дзеці" працягвае дзеяць цуды

26 декабря 2018

Напярэдадні Новага года акцыя "Нашы дзеці" працягвае дзеяць цуды. Сярод розных падарункаў маленькім беларусам - запрашальныя білеты на навагоднія паказы. Толькі ў Мінску іх пройдзе больш за сотню. Запаляць святочныя агні і ў БелЭкспа. Там разгорнецца "Навагодняя Акадэмія".

Аб падрыхтоўцы свята - Лідзія Заблоцкая. Гэта навагодняя гісторыя пачынаецца з касцюмернай. "Касмічныя" ўборы не толькі для звыклых Снегавікоў, Дзеда Мароза і Снягуркі. У радах "Навагодняй Акадэміі" - незнаёмыя казачныя персанажы. Мадам Сумятня, Мадам Страчаны Час і Марозікі.

Без мітусні, але з дзіцячым запалам. Цуды пад Новы год ізноў вершаць творчыя майстры краіны. Навучальную ўстанову для чараўнікоў прыдумала каманда Моладзевага тэатра эстрады. І адразу занесла ў спіс навучэнцаў больш за паўсотню танцораў і акцёраў.

З-за карыснага адкрыцця Акадэміі - чарцяжа, які дазваляе трапіць у мінулае, Новы год апынецца на мяжыі зрыву. Ратаваць свята будзе хлопчык-геній, у яго ролі - прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні - 2006" Андрэй Кунец.

Стаць удзельнікам дзейства зможа кожнае дзіця. Абяцаюць не толькі карагоды ля адной з галоўных ёлак краіны, але і трэндавыя флешмобы. Вучні "Навагодняй Акадэміі" ўжо здаюць залікі. На роднай сцэне Тэатра эстрады праходзяць апошнія рэпетыцыі. Прама перад шоу артысты, дэкарацыі і касцюмы пераедуць на новую лакацыю. Вынік працы вялікай трупы гледачы змогуць убачыць у БелЭкспа.

Большасць запрашальных білетаў на спектакль - падарунак "Нашым дзецям". Выхаванцы дзіцячых дамоў і дзеці з прыёмных сямей стануць ганаровымі гасцямі свята.

Ці адбудзецца чарговы навагодні цуд, можна ўбачыць ужо сёння. Усяго "навагодняя" трупа Тэатра эстрады будзе ствараць магію ў "рамонку" на працягу 30 спектакляў.