Акцыя Нашы дзеці працягвае радаваць беларускіх малышоў

27 декабря 2013

Навагодняя акцыя Нашы дзеці сёння сваімі сюрпрызамі і падарункамі парадавала і малышоў у Ждановіцкім дзіцячым доме. У госці да маленькіх беларусаў, якіх прынята называць асаблівымі, прыехаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў. Дзеці падрыхтавалі для важнага госця паказ і закруцілі беларускага спікера ў святочным карагодзе. Анатоль Рубінаў асабіста ўручыў кожнаму малому падарункі.


Малышы да прыезду гасцей рыхтаваліся некалькі месяцаў. Як адзначылі работнікі дзіцячага дома, менавіта дзякуючы святочнаму марафону Нашы дзеці і іншым дабрачынным акцыям толькі за два апошнія гады 7 малышоў, якім патрэбны асаблівы клопат, знайшлі свае сем'і.