Акцыя "Нашы дзеці" працягвае выконваць жаданні маленькіх беларусаў

29 декабря 2018

Да выхаванцаў Віцебскага дзіцячага дома з віншаваннямі прыехаў кіраўнік вобласці Мікалай Шарстнёў. Пад навагодняй ёлкай адразу некалькі карысных падарункаў - мультыборд, музычны цэнтр, тэлевізар. Усе малыя таксама атрымалі наборы прысмакаў. Для гасцей выхаванцы дзіцячага дома падрыхтавалі навагодняе прадстаўленне і запрасілі дарослых у карагод.

У Віцебскім дзіцячым доме клапоцяцца аб дзецях ва ўзросце ад трох да 18 гадоў. Для шматлікіх галоўнае жаданне ўжо спраўдзілася. Новы год 57 выхаванцаў сустрэнуць у сем'ях.