Акцыя "Нашы дзеці" працягвае здзяйсняць жаданні

27 декабря 2019
Тыя, хто не па чутках ведае аб палёце мары, падарылі казку маленькім пацыентам.
Напярэдадні салдаты і афіцэры камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА зазірнулі з падарункамі ў Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў. Для выхаванцаў вайскоўцы падрыхтавалі навагодні канцэрт з армейскім каларытам. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай дзеці адгадвалі загадкі і вадзілі карагоды. 


Выканкам СНД павіншаваў дзяцей з паліятыўнага хоспіса "Лясная паляна"

Навагодняе віншаванне атрымалі і маленькія пацыенты паліятыўнага хоспіса "Лясная паляна". Хлопчыкаў  і  дзяўчынак  наведалі прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД. Па традыцыі хоспіс яны наведваюць ужо пяты раз. Сёлета дзецям падарылі бытавую тэхніку, наборы для творчасці і грашовыя сертыфікаты.