Акцыя "Нашы дзеці" прадаўжае дарыць радасць юным беларусам

30 декабря 2015

Сёння навагодняя казка прыйшла ў Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат. Тут выхоўваюцца асаблівыя дзеці. З падарункамі да дзяцей прыехаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка. Таксама да дабрачыннай акцыі падключылася кіраўніцтва раёна, Беларусбанк і Федэрацыя прафсаюзаў. Госці падарылі школе-інтэрнату прасы, пральныя машыны. Але самым доўгачаканым падарункам для дзяцей сталі спартыўныя трэнажоры. Не засталіся малыя і без салодкіх сюрпрызаў.

Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Наша краіна клапоціцца пра сваіх грамадзян і робіць усё, каб яны не страцілі веру ў дабро, у дапамогу людзей, што дзяржава будзе ім надаваць вялікую ўвагу. Каб у іх было больш радасных дзён, каб яны выраслі патрыётамі".