Доўгачаканы мультыборд і салодкія падарункі кожнаму дзіцяці ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Арганізацыі, падпарадкаваныя Дзяржкамітэту па маёмасці, павіншавалі навучэнцаў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 14 для дзяцей з парушэннямі слыху горада Мінска. Такія сустрэчы - ужо добрая традыцыя.
Дзяржкаммаёмасці шэфствуе над школай ужо 16 гадоў і аказвае на працягу года фінансавую дапамогу ў рамонце спальных карпусоў, набыцці новай мэблі і паляпшэнні вучэбнага працэсу.













