Акцыя "Нашы дзеці" прыйшла ў Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат

28 декабря 2016

Свята, а разам з ім  чараўніцтва і добры настрой  прыходзяць у госці да дзяцей, якім трэба асаблівая ўвага. У Беларусі працягваецца дабрачынная акцыя "Нашы дзеці".

Сёння да выхаванцаў Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната прыехаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман. Разам з ім у навагоднім  свяце прынялі ўдзел  і кіраўнікі Мінскай вобласці і Пухавіцкага раёна. Па традыцыі госці прыйшлі  не з пустымі рукамі - старшакласнікі атрымалі ў падарунак гадзіннікі, а ўсе разам дзеці  - вялікі тэлевізар і ласункі. Аднак, хутчэй за ўсё, найлепшым сюрпрызам для выхаванцаў  стане паездка ў Белавежскую пушчу.