Акцыя "Нашы дзеці" прыйшла ў Гомельскі дзіцячы дом

26 декабря 2018

У Беларусі працягваецца акцыя "Нашы дзеці". Сёння ўдзельнікаў сустракалі выхаванцы Гомельскага дзіцячага дома. 

З падарункамі і віншаваннямі прыехаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка і кіраўнікі рэгіёна. Ва ўстанове выхоўваюцца 62 дзіцяці, большасць сацыяльныя сіроты. Самым маленькім 3 гады. Для ўсіх былі падрыхтаваны салодкія падарункі. Таксама ўстанове былі перададзеныя два сертыфікаты ў цэлым на 20 тысяч рублёў. Сродкі накіруюць на набыццё спартыўнага інвентару і пасцельных рэчаў.