Акцыя "Нашы дзеці" павіншавала выхаванцаў у SOS-Дзіцячай вёсцы ў Мар’інай Горцы

27 декабря 2018

З кожным днём усё больш святочных лакацый на карце добрых спраў. Дабрачынную акцыю "Нашы дзеці" падхопліваюць у розных кутках краіны.

Так, навагодняе чараўніцтва ўчора падарылі выхаванцам SOS-Дзіцячай вёскі ў Мар’інай Горцы. У якасці падарункаў не толькі салодкія пачастункі, але і спартыўны інвентар. Ён стаўся як раз дарэчы перад новым сезонам па міні-футболе: каманда з Мар’інай Горкі паспяхова выступае ў дзіцячай лізе. Усяго ж у так званай Дзіцячай вёсцы жывуць больш як паўсотні дзяцей. Для гасцей яны падрыхтавалі навагодняе тэатралізаванае шоу.