Акцыя Нашы дзеці набірае абароты

26 декабря 2013

Салодкія пачастункі і танцы народаў свету. Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Кастрычніцкага раёна Мінска сустрэў Раство ў кампаніі мастацкіх калектываў. Вось так незвычайна павіншавалі выхаванцаў цэнтра прадстаўнікі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі. Такія акцыі ўжо ўвайшлі ў традыцыю, і віншуюць тут дзяцей не толькі напярэдадні навагодніх святаў, але і на працягу ўсяго года.


Дзіцячы сацыяльны прытулак Востраў надзей быў адкрыты ў Кастрычніцкім раёне Мінска 9 гадоў таму. Тут праходзяць рэабілітацыю дзеці ад 3 да 18 гадоў з так званых неўладкаваных сем'яў. Іх бацькам даецца максімум паўгода, каб яны вярнуліся да нармальнага жыцця: кінулі піць і знайшлі працу. Гэта абавязковая ўмова для таго, каб гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі вярнуцца дамоў.