Да Новага года ўжо менш за два тыдні. Спраўджваць мары працягвае рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". З надыходзячымі святамі выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, напярэдадні павіншавалі прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі "Белая Русь" і газавай гаспадаркі паўночнага рэгіёна. Для гасцей выхаванцы сваімі рукамі вырабілі сувеніры. У інтэрнаце ёсць швейныя і сталярныя майстэрні, дзе вучні паралельна са школьным атэстатам атрымліваюць патрэбную прафесію. У адказ госці прэзентавалі камплект мэблі і сертыфікат на набыццё гукавога абсталявання.
У Віцебску адораную моладзь запрасілі на баль
У Віцебску ў рамках акцыі "Нашы дзеці" адбыўся навагодні баль, куды запрасілі адораных юнакоў і дзяўчат. Гэта выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, пераможцы конкурсу "Студэнт года", удзельнікі навуковых канферэнцый, добраахвотніцкага і студатрадаўскага руху. Пад гукі сімфанічнага аркестра 40 пар танцавалі вальс, паланэз, венгерку.













